Біяграфія васіля быкава на белорусском языке

Содержание

Васіль Быкаў. Пяць фактаў, якія ведае не кожны беларус

«Чалавек без пакут – трава», – пісаў Васіль Быкаў у сваёй аповесці «Трэцяя ракета». Васіль Уладзіміравіч ведаў, што казаў: менавіта ў яго жыцці пакут хапала. Але і чалавекам ён быў і застаецца сапраўдным. З нагоды 90-годдзя з дня народзінаў беларускага класіка TUT.BY прыгадвае цікавыя факты з яго жыцця.

1. Быкаў мог стаць мастаком ці скульптарам

Далёка не кожны беларус ведае, што свой лёс Быкаў мог звязаць з маляваннем, калі б… не загад Сталіна. Пасля заканчэння школы ва ўзросце 15 год Васіль Уладзіміравіч паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Але правучыўся там толькі год. У сваёй аўтабіяграфічнай аповесці «Доўгая дарога дадому» ён сціпла ўспамінаў: «Вучыцца там доўга не прыйшлося, бо ў 1940 годзе стыпендыю адмянілі, і гэтая абставіна вярнула мяне ў вёску».

Аднак гэты эпізод з жыцця насамрэч быў больш драматычным, успамінала ў відэаінтэрв’ю TUT.BY сястра класіка Валянціна Уладзіміраўна. Акрамя таго што стыпендыі адмянілі, за навучанне пачалі браць плату, суадносную з коштам каровы. Аднак прадаць жывёлу – значыла выракчы звычайную вясковую сям’ю на галодную смерць.

«А маляваў так добра! Прынялі яго, правучыўся год. А перад самай вайной выйшаў указ Сталіна: трэба было плаціць дужа многа за вучобу. Бацька напісаў: я ж не магу, дзіцятка, дзе ж узяць столькі грошай? Прыехаўшы дамоў, [Быкаў] плакаў, помню, плакаў…»

Звычка маляваць нешта ў нататніках падчас размоў захавала для нас нешматлікія малюнкі пісьменніка. А некаторыя замалёўкі, зробленыя ў вайну, нядаўна сталі вокладкай для кнігі Быкава «Мёртвым не баліць».

2. Пісьменніка памылкова «пахавалі» падчас вайны і ўшанавалі на помнікавым абеліску

Падчас удзелу ў Кіраваградскай аперацыі (Украіна) на Вялікай Айчыннай вайне Васіль Быкаў быў цяжка паранены ў плячо і жывот. Памылкова яго запісалі як загінулага, а родныя Быкава атрымалі «пахаронку». Да таго ж яго імя было засведчана на помнікавым абеліску ў гэтых мясцінах.

Аднак адна дэталь дапамагла сям’і зразумець, што ўсё гэта памылка: перад «пахаронкай» родныя атрымалі ліст ад самаго Васіля Быкава. Пазначаная дата сведчыла, што ліст ад сына быў адпраўлены пазней за паведамленне пра гібель.

Сустрэча ў радыёстудыі карэспандэнта У. Мехава з пісьменнікам Быкавым, 1981 г. Васіль Быкаў распавядае пра сваё «пахаванне» падчас вайны.

3. У Беларусі ёсць толькі адна вуліца Быкава і дзясяткі – Леніна

Па апошніх дадзеных, у нашай краіне існуе толькі адна вуліца, названая ў гонар Васіля Быкава: яна знаходзіцца ў пасёлку Ждановічы пад Мінскам. Гэткую назву яна атрымала адносна нядаўна, пару год таму, дзякуючы ініцыятыве мясцовых жыхароў. У той жа час у Беларусі застаюцца шматлікія дзясяткі вуліц Савецкіх, Кастрычніцкіх, Цэнтральных і Леніна.

У Гродна, Мінску і Салігорску ў свой час таксама выказваліся за ўшанаванне імя Быкава ў назвах вуліц, але з гэтага нічога не атрымалася. Не дапамаглі нават 105 тысяч подпісаў, сабраных у 2012 годзе ў сталіцы. Так жа скончылася ініцыятыва назваць адну са станцый будучай трэцяй лініі Мінскага метрапалітэну імём Быкава, у падтрымку якой падпісаліся 35 тысяч грамадзян.

Восенню 2013 года ў СМІ паведамлялі, што адна з вуліц у новым мікрараёне індывідуальнай забудовы «Ліпкі» горада Смалявічы таксама будзе названая ў гонар Васіля Быкава.

4. Быкаў пісаў вершы?

Шматлікія беларусы прыгадаюць гісторыю, калі падчас афіцыйнага выступу Аляксандр Лукашэнка заявіў, маўляў, ён ведае творчасць Быкава яшчэ са школы, калі чытаў… яго вершы. Тады не толькі знаўцы літаратуры, але і проста шматлікія беларусы абурыліся такой непавазе да творчаці пісьменніка, бо Быкаў вядомы выключна як празаік і ніколі не публікаваў свае вершы.

Хто ведае, можа гэтай крыўдай тлумачыцца яго абыякаваць да вершаскладання ў далейшым жыцці. Аднак гэта толькі здагадкі. Ва ўсялякім разе вывучаць вершы Быкава ў школе беларусы дакладна не маглі.

5. Як італьянскі рэжысёр марыў зняць фільм па Быкаву, а Машэраў плакаў на прэм’ерным паказе

З фільмамі, што здымаліся па творах Васіля Быкава, звязаныя цікавыя гісторыі. Напрыклад, каб пазбегнуць неапраўданай цэнзуры кінастужкі «Восхождение» (1976), што здымалася па ваеннай аповесці «Сотнікаў», рэжысёр пайшла на невялічкі хітрык. У абыход «Масфільма» здымачная каманда запрасіла на першы прагляд Пятра Машэрава, які тады працаваў першым сакратаром ЦК КПБ. Напачатку былы партызан быў настроены скептычна (маўляў, што можа разумець у вайне жанчына – рэжысёр стужкі Ларыса Шапіцька). Аднак, па успамінах сведкаў, ужо на палове стужкі ён нават не хаваў сваіх слёз. Пасля прагляду Машэраў, у парушэнне традыцый, першым выйшаў на сцэну, дзе каля 40 хвілін дзяліўся сваім захапленнем. Праз пару дзён фільм афіцыйна прынялі без аніводнай праўкі.

Сучасная экранізацыя аповесці «У тумане» (2012) рэжысёра Сяргея Лазніцы ўдзельнічала ў конкурснай праграме 65-га Канскага фестывалю, а прэм’ера фільма ў Мінску суправаджалася аншлагамі. Пазней фільм атрымаў шэраг узнагарод на іншых міжнародных конкурсах і актыўны водгук з боку прэсы. З гэтай нагоды імя Васіля Быкава было ўзгадана на старонках сусветнавядомай газеты New York Times падчас прэм’ерных паказаў фільма на Манхэтане ў ЗША.

Унікальныя хатнія кіназдымкі канца 70-х гг.
Васіль Быкаў дома ў свайго сябра, беларускага кампазітара Яўгена Глебава.
Здымаў: Радыён Глебаў, сын кампазітара.
Музыка: Яўген Глебаў.
Адлічбаваная стужка прадастаўлена кінааматарам Андрэем Скуратовічам з дазволу ўдавы Ларысы Васільеўны Глебавай.

Васіль Быкаў у кампаніях беларускіх пісьменнікаў і мастакоў

Архіўныя матэрыялы (фота- і фона-) прадастаўлены Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Падрыхтавала фотафонаматэрыялы галоўны архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД Алена Паляшчук.

Источник

Васіль Быкаў

19 чэрвеня 1924 г. у Віцебскай вобласьці нарадзіўся Васіль Быкаў, адзін з найважнейшых беларускіх літаратараў 20-га стагодзьдзя, сузаснавальнік Беларускага Народнага Фронту.

Нарадзіўся ў вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня 9 клясы ў Кублічах Быкаў паступіў на мастакоўскае аддзяленьне Віцебскай мастацкай вучэльні. Потым быў пераведзены на скульптурн ае аддзяленьне. Аднак, доўга там не правучыўся, паколькі ў 1940 годзе былі адмененыя стыпэндыі. Васіль вярнуўся назад у Кублічы, дзе скончыў сярэднюю школу.

Калі Нямеччына напала на СССР у 1941 годзе, ён знаходзіўся ва Ўкраіне, зьбіраўся паступаць у індустрыяльны інстытут у горадзе Шостка (Сумская вобласьць). Спачатку сямнаццацігадовы Быкаў трапіў у інжынэрны батальён, капаў траншэі, пасьля пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Удзельнічаў у цяжкіх баях на Паўднёва-Заходнім фронце. Быў двойчы паранены. Потым вучыўся ў пяхотнай вучэльні ў Саратаве. Навучаньне ў вайсковай вучэльні звычайна цягнулася 2 гады, аднак, у сувязі з патрабаваньнямі ваеннага часу скарацілася да 1 году. У кастрычніку 1943 году Васіль Быкаў скончыў вучэльню, атрымаўшы званьне малодшага лейтэнанта, і працягнуў удзел у баях (Украіна, Румынія, Аўстрыя) да самай перамогі.

У Кіраваградзкай вобласьці Ўкраіны ёсьць брацкая магіла, у якой Быкаў значыўся пахаваным. Да бацькоў прыйшла пахавальная, у якой паведамлялася, што іх сын, камандзір стралковага ўзводу лейтэнант Быкаў Васіль Уладзімеравіч забіты 10 студзеня 1944 году, пахаваны на цэнтральных могілках вёскі Вялікая Севярынаўка Кіраваградзкай вобласьці.

Пасьля дэмабілізацыі ў 1947 годзе працаваў мастаком у гарадзенскіх мастацкіх майстэрнях. У 1949 годзе яго зноў прызвалі ў войска, дзе Быкаў праслужыў яшчэ 6 гадоў і ў 1955 годзе звольніўся ў запас і прыехаў у Горадню.

У 1956—1972 гадах — літсупрацоўнік, затым літкансультант газэты «Гродзенская праўда», у 1972—1978 гадах — сакратар Гарадзенскага абласнога аддзяленьня СП БССР. У 1974 годзе Васіль Быкаў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР за аповесьці «Абэліск» і «Дажыць да сьвітаньня».

У 1978 годзе пераехаў у Менск. Некалькі разоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР, з 1989 году — народны дэпутат СССР.

У 1990 годзе абраны прэзыдэнтам Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Сузаснавальнік Беларускага Народнага Фронту. Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Сябра СП СССР з 1959 году. З 1980 году — народны пісьменьнік БССР. У 1993 падпісаў «Ліст 42-х» Барысу Ельцыну.

Яшчэ за савецкім часам яго творы былі перакладзеныя на розныя мовы, прычым большасьць перакладаў на расейскую мову была зробленая самім пісьменьнікам.

Нападкі на Васіля Быкава, якія пачаліся на радзіме ў сярэдзіне 1990-х гадоў, і стан здароўя сталі прычынай выезду за мяжу. На працягу некалькіх гадоў Васіль Быкаў жыў спачатку ў Фінляндыі, затым у Нямеччыне і Чэхіі. У Чэхіі перанёс апэрацыю, і вярнуўся на Беларусь толькі за месяц да сьмерці. Памёр 22 чэрвеня 2003 году. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Васіль Быкаў. Вяртаньне. Дакумэнтальны фільм Віктара Корзуна

Васіль Быкаў. Апошнія дні. Фільм Галіны і Сяргея Навумчыкаў

Частка 1.

Частка 2.

Васіль Быкаў. Настальгія. фільм Віктара Дашука

Источник

Асоба: Васіль Быкаў і яго мары аб мастацтве

Выбітны беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, які праславіў беларускую літаратуру на ўвесь свет, нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года на Вушаччыне.

Быкаў быў франтавіком, усе жахі вайны бачыў на ўласныя вочы, менавіта таму яго проза настолькі хвалюючая, а ваенныя падзеі ў ёй вельмі праўдападобныя. Усе яго творы — ад першай да апошняй старонкі — прасякнуты напругай. Яны рэалістычныя. Яны звернуты да перажыванняў канкрэтнага чалавека.

Быкаў марыў стаць… мастаком

Нарадзіўся будучы майстар ваеннай прозы ў самай звычайнай сялянскай сям’і і з дзяцінства выяўляў здольнасці ў маляванні. Пасля заканчэння восьмага класа паступіў на скульптура ў Віцебскае мастацкае вучылішча. Але вучыцца давялося яму там усяго год.

У 1940-м годзе ўказам Сталіна была адменена дзяржаўная стыпендыя, а навучанне зрабілі платным. Будучы пісьменнік не мог дазволіць сабе плаціць за навучанне і, у сувязі з цяжкім становішчам у сям’і, быў вымушаны вярнуцца дадому. Малады Быкаў моцна перажываў, што яму прыйшлося пакінуць вучобу, але ўспамінаў потым пра гэта неахвотна.

«Вучыцца там доўга не прыйшлося, паколькі ў 1940-м стыпендыю адмянілі, і гэтыя абставіны вярнулі мяне ў вёску», — пазней мімаходам згадае ў сваёй аўтабіяграфіі пісьменнік.

Але звычка маляваць засталася — Быкаў машынальна маляваў у нататніках накіды падчас размоў. А некаторыя замалёўкі, зробленыя ў вайну, паслужылі вокладкай для кнігі Быкава «Мёртвым не баліць».

Быкаў і ваенная проза

Сам Быкаў лічыў, што яго творчы літаратурны шлях пачаўся ў 1951 годзе, калі падчас праходжання вайсковай службы на Курылах з-пад яго рукі выйшлі творы «Смерць чалавека» і «Абознік». Дэбютныя апавяданні былі прызнаны крытыкамі ўдалымі, але сам Быкаў сумняваўся ў тым, што павінен прысвяціць сваё жыццё літаратуры.

Канец 50-х — пачатак 60-х — перыяд творчых пошукаў. Быкаў піша сатырычныя мініяцюры, прыгодніцкія апавяданні, навелы маральна-этычнай тэматыкі, цыкл ваенных апавяданняў, рэцэнзіі. Падчас гэтых пошукаў Быкаў адмаўляецца ад апісальнасці, дробнай тэматыкі, аналізуе жыццё канкрэтнага чалавека, знаходзіць свой адметны склад.

У 1959-м пісьменнік звяртаецца да тэмы вайны праз аповесць «Жураўліны крык», у якой вайскоўцы гінуць у барацьбе з фашызмам, і застаецца з гэтай тэмай назаўжды. Ва ўсіх наступных творах выяўляецца характэрны для Быкава почырк — гранічна праўдзівае адлюстраванне вайны.

Праз тры гады пасля «Жураўлінага крыку» свет пабачыла аповесць «Трэцяя ракета», якая і прынесла Быкаву заслужаную вядомасць. У 1960-я гады таксама былі апублікаваны сусветна вядомыя аповесці «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць»; у 70-е — «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца». Звычайна Быкаў пісаў адразу на беларускай, многія са сваіх твораў пазней сам перакладаў на рускую мову.

Быкаў на экранах і ў тэатры

Першай экранізацыяй «Беларусьфільма» па Быкаву стаў фільм «Трэцяя ракета» рэжысёра Рычарда Віктарава, ён выйшаў на экраны ў 1963-м годзе. Далей былі «Альпійская балада» (1966), «Дажыць да світання» (1975), «Воўчая зграя» (1976), «Абеліск» (1977), «Узыходжанне» (1977), «Знак бяды» (1985) і іншыя.

Сучасная экранізацыя аповесці «У тумане» (2012) рэжысёра Сяргея Лазніцы ўдзельнічала ў конкурснай праграме 65-га Канскага фестывалю, а прэм’ера фільма ў Мінску суправаджалася аншлагамі. Пазней стужка атрымала шэраг узнагарод на іншых міжнародных конкурсах і актыўны водгук з боку прэсы. З гэтай нагоды імя Васіля Быкава было згадана на старонках вядомай газеты New York Times падчас прэм’ерных паказаў фільма на Манхэтэне ў ЗША.

Быкаў таксама прыцягвае і тэатральных дзеячаў. П’еса «Апошні шанец», шматлікія інсцэніроўкі па Быкаву ставіліся ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Мінску, Магілёве. А радыёспектакль «У тумане» і «Кар’ер», пастаўлены ў 1990-м, адзначаны дзяржаўнай прэміяй БССР.

Беларускі Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў нядаўна прадставіў мінскаму гледачу прэм’еру спектакля Андрэя Саўчанкі «Пайсці і не вярнуцца».

Паводле Быкава таксама была напісана опера «Сцежкаю жыцця» Генрыхам Вагнерам і пастаўлены балет «Альпійская балада» з музыкай Яўгена Глебава.

Памяць пра Быкава

Не стала Быкава ў 2003 годзе, ён памёр у анкалагічным шпіталі ў Бараўлянах і быў пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Характэрна, што ў беларускай сталіцы да гэтага часу няма вуліцы Быкава, за выключэннем Ждановіч у Мінскім раёне, дзе знаходзілася дача пісьменніка.

Не так даўно мінчукі выступілі з ініцыятывай назваць у гонар Быкава адну з праектуемых станцый трэццяй лініі метро. Не гледзячы на 35 тысяч подпісаў пад петыцыяй, мінскі метрапалітэн пакуль што застаецца без станцыі Быкава.

Чытайце таксама:

Источник

Біяграфія васіля быкава на белорусском языке

type your text for first image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава

Васіль Быкаў упэўнена і годна ішоў да вышыняў літаратурнай славы. А ўзыходжанне гэтае было нялёгкім, па-грамадску мужным, бо ён заўсёды вёў спрэчку з часам, не прымаў фальшы і спрашчэнства ў адлюстраванні ваенных падзей, сцвярджаў у сваёй творчасці высокія маральныя прынцыпы, ідэалы праўды і гуманізму. Васіль Уладзіміравіч насіў званне народнага пісьменніка Беларусі цалкам заслужана: ён раскрыў мужнасць і подзвіг народнага духу ў гады вайны з фашыстамі, быў сімвалам беларускай нацыі і верным, адданым сынам сваёй зямлі.

Пісьменнік прайшоў праз суровыя франтавыя выпрабаванні і меў баявыя ўзнагароды, у тым ліку ордэн Чырвонай Зоркі. Яго літаратурны талент атрымаў высокую адзнаку. Васіль Быкаў – герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, расійскай прэміі «Трыумф» і інш. Творчасць пісьменніка добра вядома не толькі ў былым Савецкім Саюзе, але і ў еўрапейскіх краінах. Яго кнігі і творы перакладзены больш чым на 50 моў свету. «Па творах Быкава ведалі і меркавалі пра Беларусь ва ўсім свеце. Але да сваёй славы, шматлікіх заслужаных узнагарод ён ставіўся спакойна. », – гаворыцца ў некралогу, падпісаным вядомымі беларускімі пісьменнікамі Я. Брылём, Р. Барадуліным, Н. Гілевічам, І. Навуменкам, І. Шамякіным і інш.

Васіль Быкаў з’явіўся на свет 19 чэрвеня 1924 года. Яму пашанцавала: 97% з тых, хто нарадзіўся ў 1924 годзе, загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і не дачакаліся Дня Перамогі.

Маці пісьменніка – Ганна Рыгораўна, бацька – Уладзімір Фёдаравіч. На долю гэтых беларускіх сялян выпала нямала цяжкасцяў і пакут, якія неслі з сабой рэвалюцыі, сацыяльная неўладкаванасць, сталінская калектывізацыя.

Дзіцячыя гады будучага празаіка прайшлі ва ўмовах нялёгкага даваеннага жыцця. Васіль Уладзіміравіч згадваў: «Я не люблю свайго дзяцінства. Галоднае жыццё, калі трэба ісці ў школу, а няма чаго паесці і апрануць. Адзінае, што было радасцю, дык гэта прырода і кнігі. Улетку возера, лес, рыбалка. Калі дазваляў час, вядома. Бо трэба было працаваць. Трэба, ды і прымушалі».

У раннім дзяцінстве з вуснаў бацькі Васіль Быкаў пачуў першы твор на беларускай мове – гэта было апавяданне Міхася Лынькова «Гой». Уладарамі сваіх тагачасных дум Васіль Уладзіміравіч называў Майн Рыда, Жуля Верна, Джэка Лондана, а таксама А. Гайдара, М. Горкага, Л. Талстога. Гэта яны запалілі ў яго душы «агеньчык надзеі» і паклікалі «да светлага».

Цяга «да іншага і светлага» прывяла будучага пісьменніка ў Віцебскае мастацкае вучылішча. Але не толькі з гэтай прычыны ён падаўся на вучобу. Беднасць і голад вымусілі яго пакінуць свой родны кут. Але не суджана было Васілю Уладзіміравічу стаць мастаком і закончыць вучылішча. Адмянілі стыпендыю – і ён вымушаны быў вярнуцца ў вёску, дзе яго сустрэла «ранейшая галеча, калгаснае бязладдзе».

У гэты час быў аб’яўлены набор у школы ФЗН (фабрычна-завадскога навучання). І таму Васіль Быкаў падаўся зноў у Віцебск, на гэты раз – каб атрымаць прафесію будаўніка.

У чэрвені 1941 года ў пошуках заробку і лепшай долі ён паехаў на Украіну, дзе жыў яго дзядзька. Тут будучы творца сустрэў вестку пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны, якая перайначыла і зруйнавала мірны лёс даваеннага пакалення моладзі.

З пачаткам вайны пісьменнік быў мабілізаваны на абаронную працу. Пасля зведаў горыч адступлення па пыльных дарогах на ўсход.

Праз некаторы час Васіль Уладзіміравіч апынуўся ў запасным палку, потым яго накіравалі ў Саратаўскае пяхотнае вучылішча. Прайшоў скарочаны курс вайсковай падрыхтоўкі: на кожны дзень адводзілася па дзесяць гадзін заняткаў, якія, у асноўным, праходзілі на плацы і ў полі – у спёку, дождж і мароз. Курсанты былі задзейнічаны ў абароннай працы, ліквідавалі пажары. Васіль Быкаў перажыў, па яго словах, «год звышчалавечага напружання». Пагоны малодшага лейтэнанта ён атрымаў увосень 1943 года і быў адпраўлены на фронт. Пісьменнік шмат чаго пабачыў на вайне: выбухі, якія бязлітасна разварочвалі зямлю, гібель людзей, салдацкую мужнасць, няўдалыя наступленні. Кожны бой на пярэднім краі ператвараўся ў вогненнае пекла, дзе ўратавацца было неймаверна цяжка.

Васіль Быкаў быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. У 1944 годзе бацькі атрымалі паведамленне, што іх сын мужна загінуў каля Кіраваграда. На самой справе, у цяжкім баі ён здолеў цудам уратавацца ад гусеніц варожага танка. Лёс літасціва збярог яму жыццё. І пісьменнік працягваў ваяваць далей. З дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю.

Дэмабілізаваўшыся ў 1955 годзе з арміі ў званні маёра запаса, Васіль Уладзіміравіч жыў у Гродне, працаваў літаратурным супрацоўнікам і кансультантам у газеце «Гродненская праўда».

Васіль Быкаў не думаў, што будзе пісьменнікам. Спатрэбіўся час, каб ён усвядоміў, што мае права сказаць сваё слова пра ўбачанае і перажытае на вайне. Калі пачаў знаёміцца з тым, што пісалася пра баявыя падзеі, то адчуў пачуццё незадаволенасці. Васіль Уладзіміравіч пераканаўся ў аблегчаным паказе франтавой рэчаіснасці, празмернай гераізацыі барацьбы з ворагам. Гэта выклікала ўнутраную нязгоду і жаданне ўзяцца за пяро. Так, у канцы 40-х – на пачатку 50-х гг. пісьменнік распачаў сур’ёзную творчую працу, якая мела асабліва актыўны і плённы працяг на хвалі грамадскай «адлігі». У другой палове 50-х – 60-я гг. убачылі свет аповесці пісьменніка «Жураўліны крык» (1959), «Здрада» (1960), «Трэцяя ракета» (1961), «Пастка» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Мёртвым не баліць» (1965), «Праклятая вышыня» (1968). Гэтыя творы прынеслі пісьменніку сапраўдны поспех, шырокую вядомасць і папулярнасць як у Беларусі, так і за яе межамі. Васіль Быкаў арыентаваўся на свой франтавы вопыт, што абумовіла напісанне глыбока праўдзівых твораў пра вайну. Ён пераканаўся, што ўласна перажытага хопіць на многія кнігі. Аўтабіяграфізм, як сведчыць сам празаік, найбольш шырока і яскрава выяўлены ў аповесці «Мёртвым не баліць». Франтавы вопыт дапамагаў Быкаву-пісьменніку. Ён раскрыў увесь трагізм таго часу, калі змаганне і нянавісць разбурылі многія ранейшыя ўяўленні, перакананні, каштоўнасці. У сваіх творах Васіль Уладзіміравіч адлюстраваў гераічнае ва ўмовах смяротных выпрабаванняў і разам з тым паказаў подлае, пачварнае, на что штурхаюць чалавека пэўныя абставіны. Ён лічыў сваім абавязкам пісьменніка-грамадзяніна выкрываць жорсткасць і бесчалавечнасць вайны.

З канца 60-х гг. Васіль Быкаў пачаў асэнсоўваць зусім іншы матэрыял ваеннага мінулага – падзеі партызанскай барацьбы і лёс чалавека ва ўмовах фашысцкай акупацыі («Круглянскі мост», «Воўчая зграя», «Пайсці і не вярнуцца» і інш.).

У пачатку 70-х гадоў Васіль Уладзіміравіч написаў такія значныя творы, як аповесці «Сотнікаў» (1970) і «Абеліск» (1971). У гэтых творах аўтар найперш засяроджвае ўвагу «на чалавеку. маральнага дзеяння» (І. Дзядкоў). Пісьменнік прызнаваўся: «Мяне цікавілі подзвігі іншага кшталту – подзвігі духу». Былы камбат, партызан Сотнікаў з аднайменнай аповесці і настаўнік Мароз («Абеліск») з годнасцю ідуць на смерць, якая ўспрымаецца як самаахвяраванне дзеля іншых.

У 1978 годзе Васіль Быкаў пакідае Гродна, дзе з 1972 года працаваў сакратаром абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР, і пераязджае на пастаяннае месца жыхарства ў Мінск. У празаіка з’явілася больш вольнага часу для літаратурнай дзейнасці.

Аповесць «Знак бяды» (1982) распачынае новы этап у творчасці пісьменніка. Яго думка, мастацкая і філасофская, накіравана на сцвярджэнне каштоўнасцей не толькі нацыянальных, але і агульначалавечых. Акцэнт пры гэтым робіцца на ідэю ўнікальнасці чалавечага жыцця. Празаік больш востра адчувае сувязь часу і пакаленняў, узаемазалежнасць такіх падзей, як рэвалюцыя, калектывізацыя і вайна з фашызмам, духоўны стан цэлай нацыі на зломе эпох. Гэты твор – «аб нечалавечых пакутах і аб сапраўднай чалавечнасці, аб сіле і нязломнасці чалавечага духу, сапраўды народнага характару» (П. Дзюбайла).

За аповесць «Знак бяды» ў 1986 годзе Васілю Уладзіміравічу была прысуджана Ленінская прэмія.

Аповесці «У тумане» (1988) і «Аблава» (1989) паклалі пачатак сучаснаму этапу творчасці Васіля Быкава. Гэты этап адначасова стаў заключным для пісьменніка. Ён выдаў кнігі прозы «Сцяна» (1997), «Пахаджане» (1999). У гады перабудовы-адраджэння празаік актывізаваўся як грамадскі дзеяч і публіцыст. Яго выступленні, артыкулы, інтэрв’ю склалі зборнік «На крыжах» (1992) і «Крыжовы шлях» (1998). Пісьменнік падсумаваў вынікі свайго жыцця і творчасці кнігай успамінаў «Доўгая дарога дадому» (2002).

Васіль Быкаў – патрыёт сваёй Бацькаўшчыны. Яго, пісьменніка-грамадзяніна, асабліва хвалявала будучыня нашага народа. Ён вельмі любіў сваю Радзіму. Па волі лёсу празаіку прыйшлося некалькі гадоў жыць на чужыне. Аднак на вечны супакой Васіль Уладзіміравіч вярнуўся на родную зямлю. Пісьменнік пайшоў з жыцця 22 чэрвеня 2003 года. Гэты дзень у 1941-м годзе стаў трагічнай датай у гісторыі – пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая прадвызначала жыццёвы і творчы лёс Васіля Быкава. Пахаваны пісьменнік на Усходніх могілках у Мінску.

Бугаёў, Д. Я. Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці / Д. Я. Бугаёў. – Мінск : «Народная асвета», 1987. – 207 с.

У кнізе аўтар асвятляе жыццёвы і творчы шлях пісьменніка Васіля Быкава, паказваецца яго пісьменніцкая адметнасць, яго роля ў адлюстраванні народнага подзвігу ў барацьбе з фашызмам.

Буран, В. А. Васіль Быкаў : нарыс творчасці / В. А. Буран. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1976. – 223 с.

Гэтае выданне – першае манаграфічнае даследаванне творчасці вядомага беларускага празаіка. Разглядаючы шлях

пісьменніка ад яго ранніх апавяданняў да аповесці «Дажыць да світання», крытык паказвае фарміраванне творчай індывідуальнасці Васіля Быкава.

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. – Мінск : «Беларуская навука», 2001. – Т. 3 : 1941–1965. – 952 с.

Выданне ўключае раздзелы агульнага агляду літаратурнага працэсу ваеннага часу, першага пасляваеннага дзесяцігоддзя і пазнейшых гадоў дэмакратычнага абнаўлення грамадства да 1965 года. Асобныя персанальныя раздзелы прысвечаны творчасці пісьменнікаў, якія ў гэты перыяд дасягнулі вялікіх мастацкіх поспехаў.

Мяснікоў, А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Ф. Мяснікоў. – Мінск : «Литература и Искусство», 2008. – 344 с. : іл.

Выданне змяшчае біяграфічныя партрэты вялікіх і знакамітых асоб Беларусі: уладароў, асветнікаў, гісторыкаў, дойлідаў, пісьменнікаў, мастакоў і інш.

Навумовіч, У. А. Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнiк / У. А. Навумовіч. – Мінск : «Вышэйшая школа», 2007. – 478 с.

У вучэбным дапаможніку раскрываюцца агульны рух і галоўныя тэндэнцыі развіцця мастацтва слова, шляхі станаўлення творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў, роля і месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры ад антычнасці да сучаснасці.

Шапран, С. У. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / С. У. Шапран. – Мінск – Гародня, 2009. – Ч. 1. – 734 с., [20] с. : іл.

Дадзенае выданне – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі.

ЛІТАРАТУРА

1. Абудзіць жывых – да жыцця / падрыхт. Л. Цімошык // Звязда. – 2014. – 19 чэрв. – С. 5.

2. Адамовіч, Г. Васіль Быкаў – вялікае сэрца народа / Г. Адамовіч // Роднае слова. – 2013. – № 6. – С. 3–5.

3. Алейчанка, Ю. Зрабіць гэты свет крыху лепшым / Ю. Алейчанка // Полымя. – 2015. – №9 – С. 184–185.

4. Багарадава, Т. Р. Асаблівасці станаўлення «ваеннай» аповесці Васіля Быкава / Т. Р. Багарадава // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A. Гуманитарные науки. – 2016. – № 10. – С. 84–88.

5. Багдановіч, Н. Сейбіт мужнасці і праўды / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 21 чэрв. – С. 4.

6. Бугаёў, Д. Я. Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці / Д. Я. Бугаёў. – Мінск : «Народная асвета», 1987. – 207 с.

7. Буран, В. А. Васіль Быкаў : нарыс творчасці / В. А. Буран. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1976. – 223 с.

8. Васіль Быкаў // Вывучэнне творчасці пісьменнікаў : класікі і сучаснікі ў школе / А. І. Бельскі. – Мінск : «Аверсэв», 2005. – С. 128–157.

9. Васіль Быкаў (1924–2003) : талент мужны, непаўторны // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Мяснікоў. – Мінск : «Литература и Искусство», 2009. – С. 305–309.

10. Вызваленне і ачышчэнне // Пясочны гадзіннік : літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі / Л. Алейнік. – Мінск : «Літаратура і Мастацтва», 2010 – С. 47.

11. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. – Мінск : «Беларуская навука», 2001. – Т. 3 : 1941–1965. – 952 с.

12. Дайлідзёнак, К. Васіль Быкаў – гэта наша доўгая дарога дадому. / К. Дайлідзёнак // Наша слова. – 2018. – 4 ліп. – С. 2.

13. Для Радзімы і яе славы // Жыццёвы меланж : публіцыстычныя артыкулы, лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ / Р. Гарэцкі. – Мінск : «Кнігазбор», 2013. – С. 193–212.

14. Кабржыцкая, Т. Мой Васіль Быкаў / Т. Кабржыцкая // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 20 чэрв. – С. 6–7.

15. Мачэль, А. Васіль Быкаў. Звесткі пра жыццё і творчасць / А. Мачэль // Роднае слова. – 2008. – № 6. – С. 39–41.

16. Навумовіч, У. А. Беларуская літаратура : вучэб. дапаможнiк / У. А. Навумовіч. – Мінск : «Вышэйшая школа», 2007. – С. 447–456.

17. Степанская, Т. К юбилею народного писателя / Т. Степанская // Народнае слова. – 2013. – 16 лют. – С. 4.

18. Тарасава, С. Вечная ідэя ў ваенных творах Васіля Быкава / С. Тарасава // Белая вежа. 2015. – №12. – С. 131–135.

19. Чарнякевіч, Ц. Васіль Быкаў. Адзінота і свабода / Ц. Чарнякевіч // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 12 ліп. – С. 5.

20. Шапран, С. У. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / С. У. Шапран. – Мінск – Гародня, 2009. – Ч. 1. – 734 с., [20] с.: іл.

21. Шпакоўская, Г. Вайна вачыма класіка / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2014. – 19 апр. – С. 5.

Источник

Читайте также:  Как поменять язык в биосе гигабайта
Интересные факты из жизни