Биография на белорусском языке миколы гусовского

Мікола Гусоўскі

«Многія народы Еўропы, якія маюць дзяржаўную незалежнасць і якія яшчэ спадзяюцца яе атрымаць, з нязвыклай удзячнасцю пакланіліся б ад сябе і ад нашчадкаў таму свайму сыну, які б пакінуў ім у спадчыну падобны твор, незалежна ад мовы, якой такі твор мог быць напісаны. І першымі сярод іх беспамылкова можна было б назваць славян-беларусаў, старажытная культура якіх пакуль што яшчэ вельмі мала вядома адукаванаму свету, але якія яшчэ ў рамках сумеснай сваёй феадальнай дзяржавы з Літвою мелі такога буйнога паэта, як Мікалай Гусавянін з яго «Песняй пра зубра», напісанай на старажытнай латыні», — гэтак пісаў у 1887 годзе нямецкі перакладчык паэмы Артур Лейст. З ХVІ стагоддзя загучалі экспрэсіўныя словы беларускага паэта, імя якога ўжо, здавалася, канула ў небыццё. І толькі ў ХІХ стагоддзі, калі былі адшуканы творы Міколы Гусоўскага, перакладзены на польскую мову і выдадзены, ягонае імя нарэшце заняло сваё пачэснае месца ў сусветнай літаратуры. У даследчыкаў не ўзнікла сумненняў у ягоным беларускім паходжанні.

Самі беларусы не ўяўлялі, якім багаццем адарыла іх сляпая прыхамаць гісторыі. Разуменне прыйшло пазней, калі ў 1969 годзе пасля 10-гадовай працы Язэпа Семяжона над перакладам паэмы «Песня пра зубра» выйшла па-беларуску. З таго часу мы пазнаём Міколу Гусоўскага — ягоныя філасофскія, эстэтычныя, рэлігійныя, палітычныя, культуралагічныя погляды і думкі. Вымалёўваецца велічная постаць паэта — мысляра, патрыёта, а вось пра асобу самога Міколы Гусоўскага, на жаль, вядома вельмі мала. Сціплыя звесткі пра яго практычна ўзяты з «Песні пра зубра», дзе ён прыгадвае сваё юнацтва, праведзенае ў лясных нетрах:

«У нетрах лясных на Літве

калі адбывалася гэта,

Часта і я быў раўнёй мужным

Лёс мой каню давяраў,

кідаўся ў Дняпро мнагаводны,

Рэчак віры, калі звер

знікнуць хацеў па вадзе.

Не ад таго, што прыгоды любіў,

Сорамна проста было

раптам ад хлопцаў адстаць.

Шмат перанёс я нягод

у час паляванняў літоўскіх,

Гэты занятак, скажу,

трохі мяне агрубіў. »

Лічыцца, што Мікола Гусоўскі нарадзіўся ў сям’і лоўчага ці асочніка, магчыма, нават вялікакняжацкага. Ягонае прозвішча магло паходзіць ад назвы роднай вёскі ці мясціны Гусава, Гушчава ці Усы, прынамсі апошнюю назву мае прыток Дняпра, праз які Гусоўскі перапраўляўся на кані.

Змалку бацька навучаў сына паляўнічай справе. «Цікавасць асцярожнага звера, // Ціха, нячутна ступаць, крокам бясшумным, ісці; // Вызначыць, дыша адкуль вятроў ледзь улоўных павеем, // Звер каб цябе не пачуў носам ці вухам сваім, // Добра пацець прымушаў зімой у заснежанай пушчы, // Усклаўшы на плечы мае важкую зброю лаўца». Па сутнасці — гэта адзінае, што расказаў пра сябе Мікола Гусоўскі. Невядома, як ён стаў сакратаром вялікакняжацкага пісара Эразма Цёлка (Вітэлія), дзе вучыўся латыні, і ўвогуле шмат чаго невядома. Можна думаць, што дапытлівы розум і прыродная кемлівасць, паэтычнае пачуццё павялі Гусоўскага з лясных нетраў у шырокі свет. Разам са сваім патронам, калі той стаў плоцкім біскупам, Гусоўскі перабіраецца з Вільні ў Плоцк. Высокая пасада Цёлка прыўзняла і становішча Гусоўскага. Ён суправаджаў Эразма Цёлка ў дыпламатычнай місіі ў Рым у 1518—1523 гадах. Мэтай місіі былі перамовы з папскай курыяй аб стварэнні антытурэцкай кааліцыі. Нядаўна знойдзеная лацінская грамата, напісаная «рукамі Мікалая Гусоўскага, натарыуса» 16 чэрвеня 1519 года ў Гонядзі на Падляшшы, можа сведчыць, што ён прыехаў у Рым пазней.

Перамовы з папскай курыяй зацягнуліся. Пэўна, Гусоўскі нудзіўся ў Вечным горадзе і сумавай па радзіме. І гэты сум ён выкажа ў сваёй паэме «Песня пра зубра». Гісторыя яе напісання расказана самім паэтам. Неяк ён у свіце Эразма Цёлка прысутнічаў у Рыме на карыдзе. Від раз’юшаных быкоў нагадаў Гусоўскаму паляванне на зубра. Ён і расказаў пра магутнага волата паўночных пушчаў. Апавяданне так зацікавіла слухачоў, што яны замовілі літвіну напісаць пра зубра паэтычны твор. Як прызнаецца Гусоўскі, ён без асаблівай ахвоты прыняў замову. Выказвалася думка, што замовіў паэму ажно папа Леў Х.

Такі-сякі паэтычны вопыт Мікола Гусоўскі ўжо меў — некалькі вершаў, сярод якіх узнёслыя духоўныя літаніі да святых Себасцьяна і Ганны — заступнікаў ад пошасцяў і стыхійных навал. У той час Рым перажываў жахлівую эпідэмію чумы. Вершы гэтыя выліліся з душы паэта, як бяссільны пратэст супраць бязлітаснага пакарання людзей страшнымі няшчасцямі. Здаецца, і «Песня пра зубра» была напісана Гусоўскім у адным творчым парыве, як высокае паэтычнае азарэнне. Гусоўскі бліскуча справіўся з пастаўленай задачай. Ён не толькі рэалістычна апісаў зубра, яго постаць, нораў і павадкі, расказаў пра трагічныя, а то і камічныя выпадкі на ловах на гэтага «волата-звера», але надаў яму сімвалічнае значэнне, падымаючы яго вобраз да высокіх алегорый.

Увогуле Гусоўскі стварыў шматпланавы твор з глыбокім філасофскім сэнсам. Узнёсла гучаць радкі, прысвечаныя роднаму краю, у якіх паказана багацце і шчодрасць ягоных лясоў. Паэт гераізуе часы слаўнага Вітаўта, суворага, але справядлівага гаспадара. Захапляльна расказана, як Вітаўт на ловах гартаваў ваяўнічасць і баявы дух моладзі. Горычу напоўнены словы паэта, калі ён піша аб згубнасці войнаў; мацнее ягоны голас, калі асуджае венцаносцаў за развязванне войнаў. «Іхны занятак — вайна на пагібель айчыннаму люду, // Гэтай забаве ліхой цалкам сябе аддаюць».

Гусоўскі, нібыта прарочы вяшчун, узносіць сваю мальбу да нябесных сіл абараніць людзей ад бед і гора. Гэта святое права паэта, і ён скарыстаўся ім.

Пасля смерці ад чумы ў 1522 годзе свайго патрона Эразма Цёлка Гусоўскі пакідае Рым. Невядома, ці чытаў ён сваю паэму святлейшай асобам з папскай курыі. Паэма была надрукавана ў лістападзе 1523 года на сродкі мецэнатаў у кракаўскай друкарні Гераніма Віетэра і прысвечана каралеве Боне Сфорцы. Але спадзяванні, што каралева ацэніць яе, не спраўдзіліся. Тым не менш паэтычны голас Міколы Гусоўскага не змоўк. У 1524 годзе ў той жа друкарні выходзіць паэма «Новая і слаўная перамога над туркамі ў ліпені месяцы», а праз год — паэма «Жыццё і подзвігі святога Гіяцынта», — пра манаха-прапаведніка ХІІІ стагоддзя, які пашыраў хрысціянства ў Польшчы і на Русі. Вобраз святога вылучаецца духоўнай святасцю. Напоўніцу раскрываецца паэтычны дар Гусоўскага ў другой частцы паэмы, дзе ён асуджае пратэстантаў за знішчэнне святога хараства храмаў. Хараство — гэта таксама святыня, уяўная праява Боскасці. Натхнёны і ўзвышаны гэтым хараством чалавек будуе ў душы сваю святыню, каб зрабіцца годным малітвы да Бога. «Святыні ж — прыстанкі, дзе кожны // Можа збаўлення шукаць».

Шчырая рэлігійнасць выдае ў паэце духоўную асобу. А вось у паэме «Новая і слаўная перамога над туркамі ў ліпені месяцы», напісанай Гусоўскім на натхнёным парыве за адзін дзень, ён выступае патрыётам. Паэт услаўляе подзвіг воінаў з народнага апалчэння, якія ў 1524 годзе разбілі над Церамболем грозныя полчышчы туркаў і крымскіх татараў.

Вось так у ягонай душы спалучалася свецкае і духоўнае, прыземленае і ўзнёслае, прагматычнае і шчырае, горычнае і радаснае, грубае і пяшчотнае — усё, што ён аддаў людзям і Богу, злучыўшы іх сваім словам, пакінуўшы сабе толькі імя Мікалай Гусавянін.

Источник

Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Дыскусіі

Апошнія водгукі

Лічыльнікі

Раiм наведаць

Як знайсці

Зараз на сайце

Мікола Гусоўскі. Рэферат

Мікола Гусоўскі
(каля 1480—1533)

Звестак пра жыццёвы і творчы шлях М. Гусоўскага мала. Нарадзіўся ў сям’і паляўнічага. Пачатковую адукацыю атрымаў на Беларусі, паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі. У1518 г. у складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі трапіў у Рым, дзе канчаткова сфарміравалася яго літаратурнае крэда. Пяру М. Гусоўскага належаць тры паэмы і адзінаццаць вершаў. Памёр каля 1533 г.

Читайте также:  История английского языка для детей кратко

Кожны народ не без роду і племя і мае
Летапіс свой і гісторыі след на старонках.

М. Гусоўскі

Мікола Гусоўскі — наш славуты зямляк эпохі Адраджэння, сучаснік Францішка Скарыны. Сёння мы не ведаем дакладна, ні колькі жыў, ні калі памёр паэт. Не акрэслена пакуль што і месца на беларускай зямлі, якое дало свету геніяльнага чалавека, бо паселішчаў і рэк з назвамі Гусаў, Усава, Уса на Беларусі шмат. Адно несумненна: паэт з Гусава нарадзіўся на беларускай зямлі Вялікага княства Літоўскага.

Творчую спадчыну нашага земляка складаюць паэмы «Песня пра зубра» «Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпіне месяцы», «Жыццё і подзвіг св. Гіяцынта» і 11 вершаў, змешчаных у кракаўскім выданні зборніка «Песня пра зубра». Самы ўдалы твор М. Гусоўскага, якому былі суджаны доўгае жыццё і вялікая слава, — паэма «Песня пра зубра» (поўная назва «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго»). Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту паэта паэма стала песняй яго сэрца, гімнам бацькаўшчыне, паэмай жыцця зямлі «пад зоркай Палярнай».

Цудоўны высокапатрыятычны твор «Песня пра зубра» напісаны ўдалечыні ад радзімы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напісана паэма на лацінскай мове — на той час мове навукі, культуры, міжнародных зносін у Еўропе. На беларускай мове «Песня» з’явілася ў другой палове 60-х гг. у перакладзе Язэпа Семяжона. У 1994 г. чытач змог пазнаёміцца з новым варыянтам славутага твора ў перакладзе У. Шатона.

Паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаўторнага. «Думкай ляціш быстракрылай ноччу і днём на радзіму, — піша М. Гусоўскі, — у памяці сеці вабіш той час незабыўны, што некалі ў нетрах родных лясоў разгубіўся, і кліч — не даклічаш. » Аўтар замілавана любуецца пушчай, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва, захапляецца «дзівосным прыстанкам загадак і цудаў». Лес і прырода для паэта — «эліксір маладосці, бадзёрасці духу».

У беларускіх пушчах незлічоныя багацці, мноства звяроў, птушак, у нераст рыба кішыць не толькі ў рэках і азёрах, але і ў лужынах:

Нашы лясы — гэта нашых даброт і багацця невычарпальны калодзеж.

А як маляўніча ён іх апісвае! Хмаркі навіслі на «макаўках кронаў», ад ранняй вясны да позняй восені пушча напоўнена водарам кветак, спевам птушак. I гэтыя «скарбы свае нашы людзі на золата нават не прамяняюць».

Царом беларускіх лясоў і пушчаў з’яўляецца грозны і магутны асілак — зубр. Такіх магутных звяроў, піша аўтар, прырода захавала толькі пад зоркай Палярнай — у нас, на Беларусі. Зубр у паэме — алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Надзелены незвычайнай сілай, зубр — звер міралюбівы, бяскрыўдны, калі яго не зачапіць, не патрывожыць. I ён люты, бязлітасны, калі абараняецца пры нападзе ворагаў. Паэт маляўніча апісвае зубрыны статак: тут адлюстраваны і стадны інстынкт, і вернасць у парах, якую можа парушыць толькі смерць, і скрытая сіла, і невычэрпная энергія, і магутнасць. М. Гусоўскі надзяляе зубра здольнасцю мысліць, чуйна рэагаваць на дабро і зло:

Зубр, як мы лічым спрадвеку, хоць звер, але ж ратні,
Ён прыэнас перамогу, здабытую чэсна,
— Сілай на сілу, у рожкі і мужнасць на мужнасць.

Безліч радкоў прысвячае паэт паляванню ў пушчы: зубр трапляе ў пастку, і на яго сыплецца цэлы град стрэл і коп’яў, упіваючыся ў цела і грыву; кроў сочыцца з яго, пеняцца ёю свежыя равы; вочы поўныя гневу; раз’юшаны звер доўга яшчэ бушуе, спрабуючы адпомсціць ворагам «і за кроў, і за раны, і за парушанае мірнае жыццё»; паступова сілы пакідаюць зубра; па звычаі двое юнакоў клінкамі дабіваюць яго. Страшнае відовішча! I паэт асуджае бессэнсоўнае знішчэнне зуброў, узнімае праблему беражлівых. адносін да прыроды.

Зубр у паэме параўноўваецца з адважным і смелым князем Вітаўтам, у час княжання якога Вялікае княства Літоўскае дасягнула небывалага росквіту.

Вітаўт паказаны ў паэме ў паўсядзённым жыцці. Ён высакародны, справядлівы, чулы, патрабавальны чалавек, жорсткі ў адносінах да злачынцаў і хабарнікаў. Воінская мудрасць дапамагала князю дасканала рыхтаваць будучых воінаў, прывучаючы іх да вернасці клятве, справядлівасці, бясстрашнасці: «Ох, не любіў баязліўцаў. і клятваадступнікаў-сведак». Найважнейшым вынікам дзейнасці Вітаўта, лічыць М. Гусоўскі, з’яўляецца тое, што «густа ён справамі век насяліў свой», і справы гэтыя прынеслі княству і багацце, і дастатак.

У паэме цудоўным чынам пераплятаюцца вобразы зубра, княая і народа. М. Гусоўскага да глыбіні душы хвалююць усе беды і пакуты беларусаў. Прычыну іх гаротнага становішча аўтар бачыць у тым, што князі і баяры, усе, хто мог бы заступіцца за простых людзей, глухія да іх «і не горай, чым жорсткі татарын, душаць пятлёй галасы абурэння ў народзе». Гора і пакуты нясуць простаму люду і войны. М. Гусоўскі асуджае іх як сродак высвятлення адносін паміж людзьмі:

Войны! Злачынная справа — вайна выклікае Гнеў мой, і слёзы, і боль.

Ворагі (крыжаносцы, татара-мангольскія заваёўнікі) урываюцца на беларускія землі, агнём і мячом усталёўваюць свой лад, жорстка распраўляюцца з прыхільнікамі нашай веры, вынішчаюць мястэчкі і сёлы, не шкадуючы ні жанок, ні дзяцей. Там, дзе пройдуць варожыя войскі, застаюцца толькі «асмолкі ды печышчы, попел ды косці, зграі варон ды чароды сабак адзічэлых». Галоўную прычыну паражэнняў паэт бачыць у раз’яднанасці людзей, іх незгуртаванасці, таму і заклікае ўсіх князёў беларускай зямлі да аб’яднання, адкрыта асуджае міжусобіцы, братазабойствы:

Ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужэем, Нашы ж мячы падсяваюць і веру Хрыстову.

Заканчваецца паэма малітвай да Дзевы Марыі, у якой паэт просіць Маці Боскую спыніць забойствы і кровапраліцці, даць больш мудрасці і раўнавагі князям і ваяводам, супакою, ладу і шчасця свайму пакутнаму краю і народу.

М. Гусоўскі ў сваёй паэме не толькі апісаў зубрыныя ловы. Ён стварыў узнеслую песню пра беларускую зямлю, пра тое, чым яна багата, пра яе людзей, іх думы і пачуцці, пра прыроду, жывёльны свет гэтага цудоўнага краю. Гэта споведзь пра любоў і нянавісць, жыццё і смерць, вайну і мір. Паэма вучыць нас любові да роднай зямлі, да свайго народа, яго гісторыі, культуры, нацыянальных традыцый, любові і паваге да іншых народаў і іх культур. Паэма заклікае сумленна жыць, змагацца за справядлівасць і праўду, весці няспынную барацьбу за мір і свабоду, за святло і шчасце.

Источник

Мікола Гусоўскі

У беларуса не трэба пытацца, што гэта за звер — зубр. Ты, вядома, таксама няраз бачыў яго і па тэлевізары, і на фотаздымках ды малюнках у сваіх кніжках. А калі табе пашанцавала пабыць на экскурсіі ў Белавежскай пушчы, дык паглядзеў і на жывых лясных волатаў.

У розныя стагоддзі беларускія пісьменнікі часта пісалі пра гэтага магутнага і прыгожага звера. А самы славуты твор, прысвечаны гаспадару нашых пушчаў, стварыў у далёкім XVI стагоддзі паэт Мікола Гусоўскі.

Сын паляўнічага

Звестак пра Міколу Гусоўскага захавалася надзвычай мала. Нарадзіўся ён прыкладна ў той самы час, што і Францішак Скарына, але дзе — невядома. Хутчэй за ўсё месцам нараджэння будучага паэта быў прыдняпроўскі край, дзе прайшло ягонае маленства.

Вучоныя мяркуюць, што Гусоўскі мог з’явіцца на свет у сям’і князеўскага лесніка-палясоўшчыка або паляўнічага. Хлопчыку з ранняга дзяцінства давялося дапамагаць бацьку ў ягоных нялёгкіх клопатах. У юнацтве ён і сам ужо быў добрым паляўнічым. Мікола цудоўна ведаў навакольныя лясы і пушчы, звярыныя сцежкі і звычаі. Узімку ён шпарка хадзіў на кароткіх і шырокіх паляўнічых лыжах-іртах, улетку пераплываў побач з канём раку. Ён выдатна страляў з лука і арбалета.

Читайте также:  Если язык зеленого цвета что это значит

Юнаку даводзілася тыднямі блукаць па пушчанскіх нетрах. Ён умеў вызначаць шлях па сонцы і зорках, памятаў шмат патрэбных паляўнічаму і падарожніку прыкметаў. Лясныя дрэвы і травы адкрывалі кемліваму хлопцу свае таямніцы. Мікола ведаў, якая расліна можа спатоліць голад або смагу, а якая дапаможа хутка загаіць рану.

Ён часта начаваў каля вогнішча, павячэраўшы печанай на вуголлі дзічынай. Асабліва цанілі тагачасныя беларускія паляўнічыя мяса глушца, бо лічылася, што яно дае сілу і целу, і розуму. Існавала нават такая прымаўка: “Жывіся глушцом — будзеш мудрацом”.

Каралеўскае пасольства

Не менш за паляванне Міколу вабіла навука. Ён вучыўся ў Вільні і ў Кракаве, бліскуча авалодаў там лацінскаю мовай, пачаў пісаць вершы.

Разумнага і таленавітага юнака заўважыў набліжаны да гаспадара дзяржавы чалавек — Эразм Вітэліюс. Ён быў біскупам, гэта значыць вышэйшым каталіцкім святаром, а яшчэ — любіў мастацтва і дапамагаў паэтам.

У 1518 годзе вялікі князь літоўскі і кароль Польшчы Жыгімонт Казіміравіч накіраваў у Італію сваё пасольства. Яго ўзначальваў біскуп Вітэліюс, які ўзяў з сабою на пасад сакратара Міколу Гусоўскага.

Паэт выправіўся ў далёкую дарогу з радасцю. Італія была вядомая сваімі мастакамі і архітэктарамі, вучонымі і пісьменнікамі. Гусоўскі спадзяваўся, што ў італьянскай сталіцы — Рыме дасягне паэтычных вышыняў і здабудзе славу.

Заказ рымскага папы

Пасольства прыбыло ў Італію з вельмі адказным клопатам. У тым часе на землі Вялікага Княства Літоўскага амаль штогод нападалі татары. Паслы павінны былі дамовіцца з рымскім папам пра стварэнне звязу еўрапейскіх краінаў супроць татараў і туркаў. Рымскі папа лічыўся галоўным каталіцкім святаром свету і меў велізарную ўладу.

Тады рымскім папам быў Лявон X. Ён добра ведаў і любіў паэзію ды іншыя мастацтвы. Яшчэ ён быў заўзятым паляўнічым і збіраў чучалы розных рэдкіх звяроў.

Аднаго разу папа разам з паслом Эразмам Вітэліюсам назіраў бой быкоў у цырку. Пасол загаварыў пра волата беларускіх лясоў, і Лявон Х вельмі зацікавіўся. Ён пажадаў мець у сваіх пакоях чучала зубра, а таксама паэтычны твор пра паляванне на гэтага невядомага ў Італіі звера.

Эразм Вітэліюс перадаў просьбу папы свайму сакратару. Гусоўскі, якога ўжо ведалі як таленавітага паэта і ў Рыме, з ахвотаю згадзіўся. Пісаць на заказ самога папы было вялікім гонарам. Апрача таго, Мікола спадзяваўся, што яго вершы дапамогуць пасольству заваяваць у Лявона Х большую прыхільнасць і той абвесціць крыжовы паход на туркаў ды іхніх хаўруснікаў — татараў.

Песня пра зубра

Мікола Гусоўскі з натхненнем узяўся за пяро. Ён назваў свой твор «Песня пра аблічча і дзікасць зубра, а таксама пра паляванне на яго», або, скарочана, проста — «Песня пра зубра».

Паэт пісаў паэму па-лацінску. Лаціна была тады міжнароднай моваю навукі і мастацтва, яе разумелі адукаваныя людзі ва ўсіх еўрапейскіх краінах.

Аднак мы называем Гусоўскага сваім паэтам, бо ён быў песняром беларускай зямлі. Праз увесь ягоны твор праходзіць шчырая любасць да Бацькаўшчыны, да яе людзей, прыроды і гісторыі.

Вось як паэт апісвае самога ляснога волата:

Лютасцю больш небяспечны, чым люты драпежнік,

Зубр для людзей не страшны: не чапай — не зачэпіць,

Будзе стаяць як укопаны —пастыр на варце,

Не страпянецца, а позіркам пасціць няспынна

I чараду, і сям’ ю ў чарадзе на папасе.

Смелы, і ў гэтым няма яму роўнага звера

Ў свеце жывёльным пушчанскага нашага краю.

Стрэнеш, бывала, такога дазорцу ў дуброве,

Стоішся ў хмызе і дзякуеш Богу — не згледзеў.

Дзе там — не згледзеў!

Ты вокам зміргнуў — заўважае.

Дзесь калчаном шарганеш, на галінку наступіш —

Быццам працяты стралой, здрыганецца — і ў наступ.

Шчасце, калі пры такой выпадковай сустрэчы

Меч твой не бліснуў на сонцы, кап’ё не заззяла:

Смела ідзі без аглядкі, як быццам не бачыў

Гэтага страху. А ён, утаропіўшы вочы,

Будзе ўсё зіркаць, пакуль не схаваешся ў нетры.

Хто не пабачыў сваімі вачыма — не ўявіць,

Як вар’яцее паранены зубр і рыканнем

Пушчу ў трымценне прыводзіць — аж сыплецца шэрань.

Ярасць і боль абуджаюць у звера шаленства.

Страшна глядзець, як ён чмыхне і позіркам злосным,

Поўным нянавісці, зырыць і ўправа і ўлева.

Хай жа, разявіўшы пашчу, ён выдыхне з хрыпам

Рык глухаваты, гартанны і раптам рванецца

З месца скачкамі насустрач абранай ахвяры —

Кроў ледзянее ад жаху.

Але паэт не толькі апісваў велічнага валадара беларускіх лясоў. Ён усхвалявана і шчыра апавядаў пра родную зямлю, яе перамогі і яе няшчасці.

Мікола Гусоўскі добра ведаў мінулае Вялікага Княства Літоўскага. У «Песні пра зубра» ён з любоўю і захапленнем згадваў Вітаўта Вялікага. Паэт пісаў пра тое, што князь Вітаўт быў сапраўдным гаспадаром і абаронцам нашай дзяржавы. Падданыя яго паважалі, а ворагі баяліся, як чорт крыжа.

Гусоўскі з абурэннем уздымаў свой голас супраць войнаў і пакутаў простых людзей. Ён заклікаў еўрапейскія народы аб’яднацца, каб разам даць адпор жорсткім заваёўнікам на чале з турэцкім султанам:

Там, дзе арда саранчоў прапаўзе, застануцца

Толькі асмолкі ды печышчы, попел ды косці,

Зграі варон ды чароды сабак адзічэлых.

Бог барані, калі нас перамогуць чужынцы!

Вяртанне

Якраз тады, калі «Песня пра зубра» была гатовая, у Рым прыйшла страшная хвароба — чума. Лекаў ад яе людзі яшчэ не ведалі і тысячамі паміралі ў страшных пакутах. Чума забрала жыццё ў Эразма Вітэліюса, не пашкадавала і самога папу Лявона X.

Застаўшыся без магутных апекуноў, паэт не мог надрукаваць сваю паэму ў Рыме. Ён таксама мог заразіцца чумой і памерці. Але ў хвіліны роспачы яму дапамагалі думкі пра далёкую радзіму і пра свой твор, які не павінен быў загінуць.

Мікола Гусоўскі здолеў уратавацца ад смерці і вярнуўся ў Кракаў. Як найвялікшы скарб вёз ён па небяспечных дарогах рукапіс паэмы.

Польскай каралеваю і вялікай княгіняю тым часам была адукаваная італьянка Бона Сфорца. Дзякуючы яе падтрымцы ў 1523 годзе Гусоўскі выдаў у Кракаўскай друкарні сваю адзіную кнігу, куды ўвайшлі паэма «Песня пра зубра» і напісаныя ў Рыме вершы.

На пачатку кнігі паэт звяртаўся да каралевы з просьбаю ўзяць пад сваю апеку ўсіх таленавітых людзей навукі і мастацтва, каб яны маглі працаваць на карысць дзяржаве, не думаючы пра кавалак хлеба. Гусоўскі разумеў, што ад гэтых людзей таксама вельмі залежыць магутнасць краіны і яе будучыня.

На жаль, уладары не пачулі гэтага закліку. Як часта здараецца, кароль і прыдворныя хутка забыліся пра выдатнага песняра. Апошнія гады Мікола Гусоўскі пражыў у нястачы, пакутуючы ад хваробаў і адзіноты.

Сапраўдная слава прыйшла да яго толькі праз некалькі стагоддзяў. Паэма «Песня пра зубра» сёння перакладзеная на беларускую, польскую, летувіскую, расейскую ды іншыя мовы.

Беларускія мастакі стварылі некалькі партрэтаў знакамітага паэта. У двары Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Менску нядаўна пастаўлены помнік аўтару «Песні пра зубра».

Імем Гусоўскага названая адна з менскіх вуліцаў.

Яго натхнёная паэма зноў і зноў перавыдаецца. Яе вывучаюць школьнікі, студэнты і вучоныя. Яна дае кожнаму добры ўрок любасці да Бацькаўшчыны.

1. Што ты ведаеш пра дзяцінства і юнацтва Міколы Гусоўскага?

2. Якая небяспека пагражала тады еўрапейскім краінам?

3. Як паэт апынуўся ў Рыме?

4. Хто заказаў Гусоўскаму паэму пра паляванне на зубра? Чаму паэт згадзіўся на гэтую прапанову?

5. Як называецца галоўны твор Міколы Гусоўскага?

6. Прачытай урывак з «Песні пра зубра» і паспрабуй намаляваць сустрэчу чалавека з гэтым зверам.

7. Якога вялікага князя ўславіў Гусоўскі ў сваім творы?

8. Чаму паэт не змог надрукаваць паэму ў Рыме?

9. Хто дапамог Гусоўскаму выдаць ягоную «Песню»?

10. Як ушанаваная памяць Міколы Гусоўскага ў нашай краіне?

Читайте также

42. Хто такі Мікола Гусоўскі?

42. Хто такі Мікола Гусоўскі? Выдатны беларускі пісьменнік эпохі Адраджэння Мікола Гусоўскі (каля 1470–1533) вядомы перш за ўсё сваёй «Песняю пра зубра» — літаратурным шэдэўрам, напісаным на лацінскай мове. У Вялікім Княстве Літоўскім на гэтай мове даўней пісаліся шмат якія

Читайте также:  Futur immediat во французском языке спряжение

Источник

Мікола Гусоўскі

«Многія народы Еўропы, якія маюць дзяржаўную незалежнасць і якія яшчэ спадзяюцца яе атрымаць, з нязвыклай удзячнасцю пакланіліся б ад сябе і ад нашчадкаў таму свайму сыну, які б пакінуў ім у спадчыну падобны твор, незалежна ад мовы, якой такі твор мог быць напісаны. І першымі сярод іх беспамылкова можна было б назваць славян-беларусаў, старажытная культура якіх пакуль што яшчэ вельмі мала вядома адукаванаму свету, але якія яшчэ ў рамках сумеснай сваёй феадальнай дзяржавы з Літвою мелі такога буйнога паэта, як Мікалай Гусавянін з яго «Песняй пра зубра», напісанай на старажытнай латыні», – гэтак пісаў у 1887 годзе нямецкі перакладчык паэмы Артур Лейст.

З ХVІ стагоддзя загучалі экспрэсіўныя словы беларускага паэта, імя якога ўжо, здавалася, канула ў небыццё. І толькі ў ХІХ стагоддзі, калі былі адшуканы творы Міколы Гусоўскага, перакладзены на польскую мову і выдадзены, ягонае імя нарэшце заняло сваё пачэснае месца ў сусветнай літаратуры. У даследчыкаў не ўзнікла сумненняў у ягоным беларускім паходжанні.

Самі беларусы не ўяўлялі, якім багаццем адарыла іх сляпая прыхамаць гісторыі. Разуменне прыйшло пазней, калі ў 1969 годзе пасля 10-гадовай працы Язэпа Семяжона над перакладам паэмы «Песня пра зубра» выйшла па-беларуску. З таго часу мы пазнаём Міколу Гусоўскага – ягоныя філасофскія, эстэтычныя, рэлігійныя, палітычныя, культуралагічныя погляды і думкі. Вымалёўваецца велічная постаць паэта – мысляра, патрыёта, а вось пра асобу самога Міколы Гусоўскага, на жаль, вядома вельмі мала. Сціплыя звесткі пра яго практычна ўзяты з «Песні пра зубра», дзе ён прыгадвае сваё юнацтва, праведзенае ў лясных нетрах:

«У нетрах лясных на Літве
калі адбывалася гэта,
Часта і я быў раўнёй мужным
у справе сябрам.
Лёс мой каню давяраў,
кідаўся ў Дняпро мнагаводны,
Рэчак віры, калі звер
знікнуць хацеў па вадзе.
Не ад таго, што прыгоды любіў,
пагарджаў небяспекай:
Сорамна проста было
раптам ад хлопцаў адстаць.
Шмат перанёс я нягод
у час паляванняў літоўскіх,
Гэты занятак, скажу,
трохі мяне агрубіў. »

Лічыцца, што Мікола Гусоўскі нарадзіўся ў сям’і лоўчага ці асочніка, магчыма, нават вялікакняжацкага. Ягонае прозвішча магло паходзіць ад назвы роднай вёскі ці мясціны Гусава, Гушчава ці Усы, прынамсі апошнюю назву мае прыток Дняпра, праз які Гусоўскі перапраўляўся на кані.

Змалку бацька навучаў сына паляўнічай справе.

«Цікавасць асцярожнага звера, // Ціха, нячутна ступаць, крокам бясшумным, ісці; // Вызначыць, дыша адкуль вятроў ледзь улоўных павеем, // Звер каб цябе не пачуў носам ці вухам сваім, // Добра пацець прымушаў зімой у заснежанай пушчы, // Усклаўшы на плечы мае важкую зброю лаўца».

Па сутнасці – гэта адзінае, што расказаў пра сябе Мікола Гусоўскі. Невядома, як ён стаў сакратаром вялікакняжацкага пісара Эразма Цёлка (Вітэлія), дзе вучыўся латыні, і ўвогуле шмат чаго невядома. Можна думаць, што дапытлівы розум і прыродная кемлівасць, паэтычнае пачуццё павялі Гусоўскага з лясных нетраў у шырокі свет. Разам са сваім патронам, калі той стаў плоцкім біскупам, Гусоўскі перабіраецца з Вільні ў Плоцк. Высокая пасада Цёлка прыўзняла і становішча Гусоўскага. Ён суправаджаў Эразма Цёлка ў дыпламатычнай місіі ў Рым у 1518–1523 гадах. Мэтай місіі былі перамовы з папскай курыяй аб стварэнні антытурэцкай кааліцыі. Нядаўна знойдзеная лацінская грамата, напісаная «рукамі Мікалая Гусоўскага, натарыуса» 16 чэрвеня 1519 года ў Гонядзі на Падляшшы, можа сведчыць, што ён прыехаў у Рым пазней.

Перамовы з папскай курыяй зацягнуліся. Пэўна, Гусоўскі нудзіўся ў Вечным горадзе і сумавай па радзіме. І гэты сум ён выкажа ў сваёй паэме «Песня пра зубра». Гісторыя яе напісання расказана самім паэтам. Неяк ён у свіце Эразма Цёлка прысутнічаў у Рыме на карыдзе. Від раз’юшаных быкоў нагадаў Гусоўскаму паляванне на зубра. Ён і расказаў пра магутнага волата паўночных пушчаў. Апавяданне так зацікавіла слухачоў, што яны замовілі літвіну напісаць пра зубра паэтычны твор. Як прызнаецца Гусоўскі, ён без асаблівай ахвоты прыняў замову. Выказвалася думка, што замовіў паэму ажно папа Леў Х.

Такі-сякі паэтычны вопыт Мікола Гусоўскі ўжо меў – некалькі вершаў, сярод якіх узнёслыя духоўныя літаніі да святых Себасцьяна і Ганны – заступнікаў ад пошасцяў і стыхійных навал. У той час Рым перажываў жахлівую эпідэмію чумы. Вершы гэтыя выліліся з душы паэта, як бяссільны пратэст супраць бязлітаснага пакарання людзей страшнымі няшчасцямі. Здаецца, і «Песня пра зубра» была напісана Гусоўскім у адным творчым парыве, як высокае паэтычнае азарэнне. Гусоўскі бліскуча справіўся з пастаўленай задачай. Ён не толькі рэалістычна апісаў зубра, яго постаць, нораў і павадкі, расказаў пра трагічныя, а то і камічныя выпадкі на ловах на гэтага «волата-звера», але надаў яму сімвалічнае значэнне, падымаючы яго вобраз да высокіх алегорый.

Увогуле Гусоўскі стварыў шматпланавы твор з глыбокім філасофскім сэнсам. Узнёсла гучаць радкі, прысвечаныя роднаму краю, у якіх паказана багацце і шчодрасць ягоных лясоў. Паэт гераізуе часы слаўнага Вітаўта, суворага, але справядлівага гаспадара. Захапляльна расказана, як Вітаўт на ловах гартаваў ваяўнічасць і баявы дух моладзі. Горычу напоўнены словы паэта, калі ён піша аб згубнасці войнаў; мацнее ягоны голас, калі асуджае венцаносцаў за развязванне войнаў.

«Іхны занятак – вайна на пагібель айчыннаму люду, // Гэтай забаве ліхой цалкам сябе аддаюць».

Гусоўскі, нібыта прарочы вяшчун, узносіць сваю мальбу да нябесных сіл абараніць людзей ад бед і гора. Гэта святое права паэта, і ён скарыстаўся ім.

Пасля смерці ад чумы ў 1522 годзе свайго патрона Эразма Цёлка Гусоўскі пакідае Рым. Невядома, ці чытаў ён сваю паэму святлейшай асобам з папскай курыі. Паэма была надрукавана ў лістападзе 1523 года на сродкі мецэнатаў у кракаўскай друкарні Гераніма Віетэра і прысвечана каралеве Боне Сфорцы. Але спадзяванні, што каралева ацэніць яе, не спраўдзіліся. Тым не менш паэтычны голас Міколы Гусоўскага не змоўк. У 1524 годзе ў той жа друкарні выходзіць паэма «Новая і слаўная перамога над туркамі ў ліпені месяцы», а праз год – паэма «Жыццё і подзвігі святога Гіяцынта», – пра манаха-прапаведніка ХІІІ стагоддзя, які пашыраў хрысціянства ў Польшчы і на Русі. Вобраз святога вылучаецца духоўнай святасцю. Напоўніцу раскрываецца паэтычны дар Гусоўскага ў другой частцы паэмы, дзе ён асуджае пратэстантаў за знішчэнне святога хараства храмаў. Хараство – гэта таксама святыня, уяўная праява Боскасці. Натхнёны і ўзвышаны гэтым хараством чалавек будуе ў душы сваю святыню, каб зрабіцца годным малітвы да Бога.

«Святыні ж – прыстанкі, дзе кожны // Можа збаўлення шукаць».

Шчырая рэлігійнасць выдае ў паэце духоўную асобу. А вось у паэме «Новая і слаўная перамога над туркамі ў ліпені месяцы», напісанай Гусоўскім на натхнёным парыве за адзін дзень, ён выступае патрыётам. Паэт услаўляе подзвіг воінаў з народнага апалчэння, якія ў 1524 годзе разбілі над Церамболем грозныя полчышчы туркаў і крымскіх татараў.

Вось так у ягонай душы спалучалася свецкае і духоўнае, прыземленае і ўзнёслае, прагматычнае і шчырае, горычнае і радаснае, грубае і пяшчотнае – усё, што ён аддаў людзям і Богу, злучыўшы іх сваім словам, пакінуўшы сабе толькі імя Мікалай Гусавянін.

Источник

Интересные факты из жизни